BigLib.info
» » Аповесць В.Быкава Аблава
Вернуться назад

Аповесць В.Быкава Аблава

У тысяча дзевяцьсот восемдзесят восьмым го-дзе ў Мінску было створана гісторыка-асветніц-кае таварыства памяці ахвяр сталінізму «Марты-ралог БеларусЬ. Адным з ініцыятараў стварэння гэтага таварыства з'яўляўся Васіль Быкаў. Вы-ступаючы перад аўдыторыяй, шсьменнік сказаў: «Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці — спрадвечнае наша бяспамяцтва... Але мы болей не хочам жыць, каб не памятаць як аб нашым го-нары, так і аб нашых ахвярах, нашых пакутн-іках. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праў-ду і зрабіць з яе пэўныя высновы...» I Васіль Быкаў сказаў. Праз год ён напісаў аповесць «Аб-лава», прысвечаную менавіта гэтай тэме. Праў-да, «Аблава»— не першы твор, у якім аўтар выкрывае сталінскія часы, але ў адрозненне ад іншых, гэты твор цалкам прысвечаны страш-ным старонкам з жыцця нашага народа ў перы-яд сталіншчыны.
У цэнтры ўвагі адзін герой — Хведар Роў-ба, раскулачаны беларускі селянін, які паха-ваў у мерзлай зямлі пад Котласам каханую жонку Ганулю і любімую дачушку Волечку. Знясілены і знявечаны, у адных лахманах Хведар уцёк з лагера і, хаваючыся ад людзей, прыйшоў на радзіму. Не вярнуцца сюды ён не мог: занадта нястрымным было жаданне яшчэ раз пабачыць свае Нядолішчы.
Усю дарогу Хведар думае аб сваім жыцці, стараецца зразумець, што дрэннага ён зрабіў для ўладаў, якія так жорстка расправіліся з яго сям'ёй? Але адказу не знаходзіць. Селянін упэўнены, што заўсёды стараўся жыць сум-ленна. 3 дзяцінства быў батраком.
Потым, калі савецкая ўлада дала яму кавалачак зямлі, пра-цаваў не пакладаючы рук і не разгінаючы спіны. Зразумела, і ўраджай атрымліваў ня-кепскі. Гаспадарка яго пабагацела. Але пача-лася калектывізацыя, і Роўбу палічылі за ку-лака. Усё нажытае цяжкай працай адабралі, а самога з сям'ёй выслалі на поўнач. I гэта за тое, думае чалавек, што ён болын чым хто любіў і шанаваў зямлю, не быў злодзеем і п'яніцам.
Адказ на Хведарава пытанне выразна гу-чыць з вуснаў аўтара. Быкаў абвінавачвае ста-лінскую сістэму, калі паўсюль вышукваліся ворагі, пісаліся даносы. Сістэму, якая не шкадавала нават дзяцей.
Вяртаючыся дадому, Хведар не разлічваў, што яго будуць радасна сустракаць, бо ведаў, што амаль усе людзі залалоханы, баяцца, каб самім не трапіць у пастку. Аднак надзея, што хоць адзіны чалавек яму будзе рады, не пакідала Хве-дара. Гэты адзіны — яго сынок Міколка.
Ды толькі таго, што здарылася, не мог прад-бачыць і Хведар. Міколка, якога ён любіў і шкадаваў, стаў ініцыятарам аблавы на яго, свайго бацьку.
Цяжка ўявіць сабе ўчынак болын жахлівы і бесчалавечны. I самае страшнае ў тым, што Міколка быў упэўнены, што робіць правільна. Бо гэта загад тых, каму ён верыў.
У гэтым эпізодзе, на мой погляд, уся сут-насць тагачаснай сістэмы. Васіль Быкаў вы-крывае яе, асуджае, заклікае людзей у любой сітуацыі заставацца яайлерш людзьмі.

Скачать
Сочинения У тысяча дзевяцьсот восемдзесят восьмым го-дзе ў Мінску было створана гісторыка-асветніц-кае таварыства памяці ахвяр сталінізму «Марты-ралог
Оценок: 1026 (средняя 5 из 5)
© 2014 - 2018 BigLib.info